Патрэбна смеласць, каб трымацца за думку пра нязгаснае сонца

Мае вайбкод-праекты

Tadewusz — бот для стрыму на Twitch

Плагін для OBS, праграмы стрымінгу. Гледачы на Twitch аддаюць балы канала і так уплываюць на стрым: галасуюць за наступную гульню, замаўляюць песні і відэа, пішуць на экран. Бот правярае кожную замову і сам адказвае ў чаце

Як працуе TadewuszГледачы на Twitch аддаюць балы канала за ўзнагароды. Tadewusz прымае ўзнагароду і правярае замову ў Steam, Spotify ці YouTube. Вынік ён паказвае на стрыме: спіс гульняў, паведамленне на экране, песню ці відэа. У чаце бот адказвае сам01ГЛЕДАЧЫтрацяць балы канала02TADEWUSZправярае і выконвае03ЭФІРшто бачаць гледачыTwitchГледачы трацяцьбалы канала на:Галасаваннеза гульнюПаведамленнена экранЗамовапесні ці відэаЧАТales_k → DEL, 500 балаўTadewusz@ales_k, +500 талераўна Disco Elysiummarta_by → паведамленнеdzima_1 → «Тры чарапахі»Tadewusz@dzima_1 «Тры чарапахі»стала ў чаргуales_k → відэаTadewusz@ales_k відэа «Беловежскаяпуща» стала ў чаргунацісні на любы блок ↓Галасаваннеза наступную гульню01SteamБягучы радокаб’явы і паведамленні гледачоў02Музыка і відэапесні і кліпы па замове03SpotifyYouTubeЭФІРmarta_byПрывітанне з Гродна!Добрага стрымуДА КАНЦА ГАЛАСАВАННЯ14:321234HKNHollow Knight1240DELDisco Elysium11001600SVAStardew Valley860CELCeleste540+500КупалінкаПеснярыБеловежская пущаПесняры ales_kГісторыя майго жыцця · Naviband ales_kТры чарапахі · N.R.M. dzima_1OBS · што бачаць гледачы
  1. 01 Галасаванне за гульню
    • глядач аддае балы за гульню
    • бот знаходзіць гульню ў Steam
    • гульня падымаецца ў спісе на экране
    • бот адказвае ў чаце
  2. 02 Паведамленне на экран
    • глядач піша паведамленне
    • яно выязджае пад камерай стрымера
    • калі паказ сарваўся, бот вяртае балы
  3. 03 Песня па замове
    • глядач піша назву песні
    • бот шукае яе ў Spotify
    • бот правярае даўжыню і паўторы
    • песня стае ў чаргу з нікам гледача
  4. 04 Відэа з YouTube
    • глядач дасылае спасылку на кліп
    • бот правярае, ці можна паказаць яго на стрыме
    • калі падыходзіць чарга, кліп грае над палоскай музыкі
  • Node.js
  • SQLite
  • Preact
  • TypeScript
  • Vite
  • Lua
  • OBS WebSocket
  • Twitch Helix
  • Twitch EventSub
  • Spotify Web API
  • YouTube IFrame API
  • Steam Web API
  • Windows DPAPI
Код на GitHub

Дзеннік майго вайбкоду

Codex толькі як агентная мадель

Некалькі тыдняў біўся над тым, каб кодэкс накодзіў мне нармалёвыя плагіны для OBS і аплікацыю для ачысткі відарысаў пад мемную суполку, атрымлівалася спрэчна. У выніку наслаў на яго код Claude з мэтай рэв'ю і правак. За адзін вялікі промпт клод перапісаў код нанова і ўсё запрацавала без памылак

Пакіну кодэкс як агентную мадэль для працы з анімацыямі і ўсялякім прыкладным. А кодзіць буду толькі ў клодзе, буду эканоміць нервы

23 кастрычніка

Рэліз сайту

Афыцыйна запрасіў першых гледачоў на сайт. Ужо працуе стрымерскі дашборд, амаль запусціліся навіны пра ШІ. Трэба скончыць шмат мелкіх задач і закрыць тэхнічны доўг, пасля гэтага планую на базе працы навіны-бота пачаць ствараць сучасны беларускі слоўнік тэхнічных і слэнгавых тэрмінаў лічбавай прасторы. Нават запрашу туды людзей на дапамогу

3 кастрычніка

Колькасць агентаў павялічана

Узяў малодшую падпіску ChatGPT / Codex пад паралельны праэкт. На маленькіх падпісках невялікія ліміты, таму працую з кожным асяроддзем +- па чарзе. Codex на амаль тых жа інструкцыях значна больш размаўляе і піша значна больш доўгія пасты — праз некалькі дзён зраблю першыя высновы, наколькі гэта ўплывае на хуткасць атрымання рэзультату і яго якасць

Claude Code піша сайт, адмінку і функцыі па збору інфы з Twitch, Codex робіць аўтаматызацыю апрацоўкі відарысаў для маёй мемнай суполкі. Адзін я нічога не раблю, пайду гарбату піць

18 верасня

Адмінка!

Дадаў на сайт адмінскую панэль. Цяпер пасты, карткі стрымераў і іншы кантэнт можна дадаваць праз зручны інтэрфейс, а не праз код. Дарэчы, думаў, будзе складаней, але не — зроблена за 1.5 пяцігадзінных сесіі з адцягваннем на іншыя задачы. Далей аптымізація адмінкі, яе хуткасці і прыкручванне зручнага выдалення пастоў

17 верасня

MVP?

Першая працаздольная версія сайту гатова, ужо не сорамна і спасылку камусьці скідваць. Старонка з рэалтайм-інфой пра беларускіх стрымераў працуе, усё падцягваецца карэктна. Выцягваем актуальны статус бягучага стрыму, паказываем інфармацыю па мінуламу, у перспектыве вядзем на сацыяльныя сеткі аўтара (пакуль прымацавана толькі да маёй карткі). Яшчэ дараблю касметыку, але візуал мне вельмі падабаецца

17 верасня

Hello, world!

Сайт вісіць у інтэрнэце ўжо з тыдзень, але толькі зараз я прыбраў адсюль тэкст-затычку і раблю першы допіс. Вітаю, паньства, мяне завуць Кірыла Машнінскі і я вайбкоджу гэты сайт разам з Claude Code / Cowork. Гэта мой спосаб пазнаёміцца з тэхналогіяй, таму сюды будуць прыкручаны розныя — і карысныя, і не вельмі — функцыі і сервісы. Прыемнага мне падарожжа, а вам — наведвання!

16 верасня